Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Полымя

Полымя ўварвалася, цішынёй ў начы
Сэрца адазвалася, а ў ім тырчаць мячы
На небе радовішча, чароўных зорак ззяе
Ля ног нашых возера, спакой цудоўны мае

Вецер гладзіць валасы, твае, нават мае
Здаецца, ўсё навакол я бачу толькі ў сне
Шмат калі, мільён разоў хацеў усё сказаць
Але хутка зразумеў, гэта лепей схаваць.

Далёка будзеш ад мяне, забудзеш выгляд мой
А я заўсёды буду чуць смех цудоўны той
Але не буду адкрываць я пачуцці свае.
Балючы, спадзяюся, зраблю толькі сабе.

Бо немагчыма здейсніць усё чаго я захачу,
Паветрам дыхаць не магу, цябе адну люблю
Не згасне полымя цяпер, ніколі і ніяк
Але не ведаць будзеш ты, бо лепей будзе так.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Полымя - Станіслаў Шапяцюк