Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мінск

Шмат прыгожых гарадоў на Беларусі:
Віцебск, Слонім, Копыль, Слуцк і інш,
Але Мінск – ён усім бліжэй чамусьці,
І як ён расце – заўсёды ты глядзіш.

Яго вуліцы, гасцінцы, забудовы,
З кожным годам усё змяняюць выгляд свой,
Што было старэйшым – будзе новым,
І цяплом павабіць за сабой.

Шмат дамоў будуюць у ім прыгожых,
Аднаўляюць лініі метро,
І ўсе, хто быў у Мінску, – кожны,
Усміхнецца гледзячы ў акно.

І калі пабудзеш ты ў сталіцы,
Пабываеш у тэатры, у кіно,
То табе ён часта будзе сніцца,
Як вялікае птушынае гняздо:

Кожны час кудысь спяшаюць людзі,
І як хваля – усё бягуць, бягуць,
Глянеш каму ў твар – і тут забудзеш,
І ўдумаешся, што гады ідуць.

Час ідзе, і горад прыгажэе,
Аднаўляецца і папаўняецца людзьмі,
А вакол яго прырода ўсё яснее,
Бо адзін з прыгожых гарадоў ён на зямлі!

15.04.1998 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мінск - Соф'я Бузун