Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песьня

Гляжу на зоркi гэтай ноччу,
I мае думкi пра цябе…
Я ўспамiнаю твае вочы,
Iх прыгажосьць i белы сьвет.

Ты памятаеш, мой анёлак,
Гарачыню тых сьветлых дзён,
I твой шчасьлiвы, вольны позiрк,
Якi ня будзе больш са мной.

На жаль, звычайныя мы людзi.
Памылкi робiць кожны з нас,
Але што зробiш, калi зараз
Я не хачу цябе трымаць…

Мiнуе колькi доўгiх тыдняў,
А ў сэрцы боль усё мацней.
Навошта я пiшу ўсё гэта,
Калi ня будзе нам лягчэй?..

Не спадзяюся, што аднойчы,
Сустрэнемся мы як раней.
Таго каханьня не забудзеш,
Усiх тых дзён, тваiх вачэй…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Песьня - Мікіта Прыходзька