Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Хачу я ў Мiр – да лiпаў старасвецкiх

Хачу я ў Мiр – да лiпаў старасвецкiх,
Бы час iсцi мне ў рыцарскi паход;
У караля штось выгляд не важнецкi,
Але за Вiтаўтам-то пойдзе ўвесь народ!..

Хачу я ў Мiр,
Дзе камянi – як свечкi…
Глядзяцца вежы вокнамi байнiц.
Царкоўны звон
У роздуме аб вечным
Не саступае рэху навальнiц…

Хачу я ў Мiр,
Бы да вяршынь Эльбруса…
На пару дзён (цi некалькi хвiлiн),
Абы адчуць сябе зноў – беларусам,
Героем-волатам паданняў
Ды былiн!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хачу я ў Мiр – да лiпаў старасвецкiх - Міхась Курыла