Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дрыгва

Ну колькi яшчэ, колькi будзе
Гадзiна гэтая трываць
Крычу – ратуйце мяне, людзi
Мяне засмоктвае дрыгва

Дрыгва iдзе на нас з экрана
Праз радыё ўваходзiць ў дом
Ператвараючы старанна
Нас у Гамору i Садом

Усiх, змiрыўся хто з дрыгвою
Хто у iлжы жыве багне…
А хто жывы яшчэ душою
Скажыце ўсе дрыгве той “не”

I калi знойдзецца адзiны
Хаця б святы сярод граху
Гасподзь сваё нам явiць дзiва
Сваю апусцiць ён руку

Якую ўжо занёс для кары
Каб за дрыгву нас пакараць
Узыйдзе сонца, знiкнуць хмары
I прыйдзе час людзьмi нам стаць

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Дрыгва - Уладзімер Гардзейка