Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ля казявак малых

Ля казявак малых, ля жукоў аднарогіх –
Зь мірам ціха жыву,
Мурашам, што паўзуць да стала ад падлогі –
Цукар шчыра драблю,
А кароўцы чырвонай, казытлівай на карку –
Дам далоні свае…
Гасподзь Навышны, сусьветны Ўладарца –
Мы ўсё – дзеці твае.
-12.05.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ля казявак малых - Міхась Карцялёў