Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ікары

Захаванае сонца ў далонях Вялікага Бога,
Захаванае сонца, дзе хворыя дзеці пяюць.
Мне здаецца знаёмай мая незямная трывога,
І зьнямогу маю тыя рукі да сонца бяруць.
Я табе раздару ўсе прапітыя куфары кніжак,
Я табе разламаю апошні кавалак мацы –
Толькі рукі худыя схавай: ты пабачыш узвышша,
На якое на крылах, на крылах маіх узьляцім.
Дзеці-дзеці глядзяць і зьвіняць – вінаваціць ня буду.
Дзеці-дзеці заўсёды-заўсёды глядзелі далей.
Я па пёрку раздам, я па пёрку ім крылы здабуду,
Пакладу іх на вершы і мёд, пасаджу іх на клей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ікары - Кацярына Глухоўская