Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выкапень

На другім канцы пільнуюць,
а на гэтым слоў няма.
Тэлефонныя падмуркі
не аднолькавы ў нуля.

Той вышэй, а гэны нізкі.
Перакосы. Ёсць адхон.
Воду гоніць схон з узвышша
толькі ўніз, дзе крочыў слон.

Пада мной гарачы гейзер.
Столькі лілася вады.
Хто ж нагрэў яго, даў пеннасць?
Гоніць бурбалкі сюды?

Ціск такі, што ў тэлефона
накаляецца труба.
Што ж маўчу? Шкадую словы?
Мала мне таго цяпла?

Каб цябе ўжо разарвала!!!
За ўсю тваю хлусню!
Гэй ты там, табе шчэ мала?
Ён відаць яшчэ ўва льду.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Выкапень - Франак Нырка