Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзявочая песня

Засцілаецца далеч туманам,
Засціць вокны сумота ў жальбе.
Дзе ты, мой дарагі і жаданы,
Як знайсці мне на свеце цябе.

Ападаюць снягі маладыя,
Нібы мяккую сцелюць пасцель.
Толькі ты скажаш словы мне тыя,
Жыць з якімі святлей і прасцей.

Толькі ты, толькі ты… Але дзе ты?
На якое святло я лячу?
He збываюцца сны і прыкметы,
А пра мару я горка маўчу.

Засцілаецца далеч туманам,
Засціць вокны сумота ў жальбе.
Дзе ты, мой дарагі і жаданы,
Як знайсці мне на свеце цябе?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзявочая песня - Зінаіда Дудзюк