Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Няскончаная песня

Над далёкім і над блізкім борам
ценем лёгкім ледзь дыміць туман
і загадка таямнічых зорак
ападае ў верасы палян.

Спяць яшчэ, маўчаць яшчэ абшары,
толькі збіў расу, прымяў траву –
на паляну лось, нібыта мара,
уладарна вынес галаву.

Цішыня: ні шолаху, ні зыку.
Лось рагамі кратае сасну
і раптоўна пераможным рыкам
абуджае бор стары ад сну.

Стрэл рвануў няскончаную песню,
чырванню лінуў на верасы…
За барамі, за туманам дзесьці
знікла сонца ў кропельках расы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Няскончаная песня - Мікола Аляхновіч