Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пагасла зорка дзесь над полем

Пагасла зорка дзесь над полем.
Пасля яшчэ вунь, і яшчэ…
Што мне да іх?.. А нейкім болем
Раптоўна сэрца апячэ.

Як быццам зараз нешта страціў,
Кагосьці болей не вярнуць.
I ўспомніш фронт, балоты, гаці,
I згадкі памяць разануць.

I нешта стане ў горле комам,
I здасца раптам: сам гарыш…
А зоркі падаюць са звонам.
I звон такі – што не сасніш…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пагасла зорка дзесь над полем - Кастусь Кірыенка