Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падала зорка

Падала зорка з неба, –
Я загадаў жаданне.
І мне жаданне гэта
Марай вялікай стала.
Бог за маё старанне
Узнагароду даў мне:
Іскра Яго
Мне зоркай
Проста ў душу
Упала.

Часам глыбокай ноччу
Я йшчэ не змежыў вочы.
Льецца святло з акенца.
І, калі хтось заблудзіць
У непагоду, ўгледзіць
Іскру – і ўжо не збочыць,
І пуцяводнай зоркай
Бачыць акенца будзе…

Іскра пячэ і грэе.
З ёю смяюся й плачу.
З ёю маё сумленне
Болей мяне трывожыць.
З ёю знаходжу ўдачы.
Толькі хай Бог прабачыць…
Ён жа, як даў, аднойчы
Іскру пагасіць можа…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Падала зорка - Станіслаў Валодзька