Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты ведаеш як дагарае зорка?

Ты ведаеш, як дагарае зорка,
Лязом святла кранаючы нябёсы?
Як хвалі прадчуваюць шторм на золку
І туляцца з пяшчотай да уцёсаў?
А як чароўна пахнуць кветкі ружы,
Калі ў букет зразаюць іх нажніцы;
Як моц ракі змагаецца са сцюжай,
Каб плынь адчула вольная вадзіца?
Вось так аднойчы ў душы чаканне
Саспее ў пачуццяў крыгаход
Й мелодыі спазнённага кахання
Адчайна-яркі прагучыць акорд.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты ведаеш як дагарае зорка? - Алена Дзегцярова