Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш ***Палоніць музыка тваіх вачэй



Палоніць музыка тваіх вачэй,
нібы вясёлка пасля шчодрай навальніцы.
А голас твой – як мілазвонная крыніца:
ён песняй жаўранка – нястомнаю –
бруіцца…
Як боль, святы ўспамін душу пячэ.
І светла мне: жыву яшчэ…
Жыву!





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ***Палоніць музыка тваіх вачэй - Васіль Рагаўцоў