Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Ты, роднае слова

Ты, роднае слова,
Мне люба і міла,
Ты сэрца сабою
Маё паланіла.
Гучыць зразумела,
Так шчыра, так блізка –
“Матуля”, “сцяжынка”,
“Вясёлка”, “калыска”.
Цябе дзе пачую –
Бы песня пральецца,
І новую песню
Задумае сэрца.
І стане так светла,
Так чыста, так ясна –
Крыніца, праменьчык,
І сонейка красна…
Хачу, каб жыло ты,
Хачу, каб гучала,
І добрых каб песень
Саткала нямала!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты, роднае слова - Ірына Войтка