Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Брахучыя канчаткі

1.Сябры, сябры, што з намі стала,
Раз наша Мова забрахала?

2.Ну як жа ж так, нашто нам, браткі,
У Мове поўныя канчаткі?

3.Кніг-гаў, падзей-яў, моў-ваў –
Баяцца дзеткі новых слоў-ваў.

4.Вы павялічце квоту:
Кніг-гаў-гаў-гаў! Змяніўся сэнс на ёту?

5.Храністы-продкі Мову зналі,
У манускрыптах гэтак не пісалі.

6.Названа “тарашкевіцай” штукарства…
Як быць з “Граматыкай для школ_”, спадарства?

7.Эксперымент таму дарэмны,
Што адпачатку безсістэмны.

8.Няма суладдзя ў “педагогаў” –
Рукоў-нагоў цi рукаў-ногаў?

9.”Ад… ніў”, “між пустак”, “з… пут” – узоры,
Як класікі пісалі творы.

10.Як іншы ўзор назваць класічным? –
Ніяк. Бядотным і камічным!

11.І безадказным – чэзне мілагучнасць.
На Мову точыць зуб эрзаца штучнасць!

12.Ці вы, сябры, той думкі, што не трэба вохкаць,
Бо “адмысловец” мог прапанаваць парохкаць?!
15.02.08.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Брахучыя канчаткі - Алесь Яжэвіч