Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Блукаю паміж вёснамі і зімамі

Блукаю паміж вёснамі і зімамі,
Праз восеньскі гукаю зорапад
Хвіліны, што магу назваць счаслівымі,
Хвіліны, што не вернуцца назад.

Шукаю іх. калі дажджамі летнімі
Амытая вясёлка паўстае,
Калі ляцяць імгненні непрыкметныя,
Каля ўспамін пакою не дае.

Мінулае ўзарвецца бліскавіцамі
Над паласой шумлівага ралля
І застанецца сціплаю сініцаю,
Пакінуўшы ў аблоках жураўля.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Блукаю паміж вёснамі і зімамі - Ладзімір Зброя