Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліст з дому

Захварэў,
Чорны вечар брыдзе
З бліскавіцамі горнымі.
Мне ўсміхнуўся,
Як дзень,
Ліст, таропка
Разгорнуты.

Праз уральскі хрыбет,
Праз кару
Бездарожжа сібірскага
Завітала ў тайгу
Беларусь
Слоў блакітнымі
Пырскамі.

Хай застуда
Згінае ў спіраль,
Хай зашкальвае градуснік,
На душы –
Хоць голкі збірай.
І бадзёра, і радасна.

Наглытаўся
Таежных дымоў,
Насігаўся
Я сцежкамі коўзкімі.
Сэрца грукае ў памяць:
Дамоў –
Да буслоўкі бацькоўскае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ліст з дому - Віктар Стрыжак