Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кляновы ліст*

Кляновы ліст* празрыст і чыст,
Ляціць, кружыцца.
Напэўна, восень шле мне ліст*,
Пасланне быццам.
Яго чырвоныя радкі –
Нібыта вены
Паднятай угару рукі,
Актрысы.
…………………Сцэны
Няма. Замест яе ёсць парк,
Дзе восень грае.
А ліст кружыць. і будзе так.
Паверыць раю.
і я зьбяру лісты ў далонь,
Як сшытак вершаў.
Відаць, у восеньскі палон.
Я трапіў першы.

*ліст(бел.) – лист, письмо.
23.09.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кляновы ліст* - Сяргей Махнач