Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Палон

Прыдзе дзень той, калі ты скажаш мне хопіць…
Я не буду спрачацца і працягну далонь…
Ты рашуча і цёпла сваёй яе ўхопіш…
Значыць мы зразумелі: нельга трываць палон…

Той палон, што з табой нам навязаны лёсам…
Ён не добры, не дрэнны – палон гэта проста палон…
І калі яно так, то лепш кроў з разбітага носу,
Чым кроў з сэрца, што б’ецца аб рэбры тваіх забарон…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Палон - Канстанцін Макарыч