Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЯК СПРАВЫ?

Мімаходам, мімаволі
Цяжка нешта адшукаць,
Мусіць толькі ўзнагароду
І каханне напаткаць.

Напатканне не сустрэча.
Узаемнасці няма.
Узнагароды і каханне
Мы губляем і штодня.

Застаецца толькі нешта.
Рэшткі ў памяці людзей,
У якой і мы, дарэчы,
Будзем крышачку пазней.

А якімі застанемся?
Ці застанемся яшчэ?
Паcпытайце ў суседа,
Міма ганку што ідзе.

Ён ідзе і мімаволі,
Мімаходам – Добры дзень!
Ваш адказ знаём да болю,
І няхай той дзень, як дзень.

А чаму б і не спытацца-
Ці ён добры сапраўды?
Ці ўсё ў яго ў парадку?
Калі не – дапамагчы?

Кожны мець павінен годнасць.
Зразумела. Гэта так.
Карыстацца дапамогай
Немагчыма ўвесь час.

Але ў кожнага бывае
Момант ісціны ў жыцці,
Калі не дапамагае
Той, хто дзесці ў вышыні.

Калі тое, што рабілі
Машынальна, проста, ураз
Нечакана Вы згубілі,
І не маеце адказ.

А адказ – ён на паверхні.
Паважаць, і быць душой!
Ні за пугу, ні за пернік!
За ўвагу Дзякуй мой

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЯК СПРАВЫ? - Франак Нырка