Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заўвага карьерысту

“Заўвага карьерысту”
Навошта гэта мітусня
Куды спяшаем?
Жыцьце адно а мы бяжым
Бяжым, не заўважаем
Забылі пах духмяны хлеба
Глядзім у дол а не на неба
Не бачым кветак і травы
Усе у нас неяк дагары..
У думках праца і карьера
І мы ля нейкага барьера
Разбег, скачок, бяжым спяшаем
Як час ідзе не заўважаем
Дамоў прыходзім, перакусім
І працаваць да ночы мусім
Экран блакітны, быццам вір
Хапае, цягне у іншы мір
І дзеці ходзяць усе ціха
Каб не было якога ліха
Бо кожны вельмі добра знае
Што тата грошы зарабляе
У мамы часу не хапае
Усе карьера забірае
Перадыхні, астанавіся
На дождж і кветкі падзівіся
Як сонца раніцай устае
Як птушка весела пяе
Няхай у душы агонь пылае
Жыцьце ідзе, не пралятае
І кожны дзень на твой рахунак
Ад бога добры падарунак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заўвага карьерысту - Мікалай Кот