Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Час забірае ўсё

Час забірае ўсё:
Каханьне, сяброў і рэчы,
І досьвед, і пачуцьцё,
І успамін малечы.
Бяздушны халодны Час,
Як прорва бяз дна і краю,
Няўрымсьлівы тарантас,
Стыхія, што забівае.
Не бачны, не гаваркі,
Ідзе сабе мімаходам…
І ў бездань сышлі Вякі,
Краіны, Багі, Народы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Час забірае ўсё - Алесь Наркевіч