Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заўсёды праўда пераможа

Заўсёды праўда пераможа,
Які ёй лёс не прызначай.
Нахабства, здраду, подласьць, грошы,
Нявер’е, веру і адчай
Заўсёды праўда пераможа…
Адно што – не перашкаджай.

Маліся хоць якому богу,
Па споведзь кроч ў Маскву ці ў Рым…
Ты з гэтых ніў вандроўны бохан
З сабою возьмеш, пілігрым.

Паспавядаўшыся прыгожа,
Чужым укленчыш алтарам…
О, мілы вернік, можа, до ўжо
Шукаць сабе гаспадара?!

Бо Бог адзін у нас і годзе!
Алтар адзін – наш вольны Край!
Ў сваёй зямлі, ў сваім народзе
Вышэйшай міласьці шукай.

Мане ня быць выратаваньнем.
З хлусьнёй-паходняй – ў бездань шлях.
У праўдзе – духу гартаваньне.
Свабода – мужнасьці працяг.
2/09/2009

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заўсёды праўда пераможа - Алесь Наркевіч