Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Быць аптымістам па жыцці складана

***
Быць аптымістам па жыцці складана,
Бо сумнае ў момант можа акружыць.
Ёсць выйсце, праўда, й тут: аддана
Радзіме-Беларусі паслужыць!

Прыносячы карысць свайму народу,
Зямлі, з якой усім звязаны ты
Забудзеш тую крыўду, што журботу
Так хутка ўнесла ў цябе тады.

Звярнуўшыся да роднае калыскі,
Пакінеш ты даніну продкам усім сваім
Узнёсшыся ў неба, у свет няблізкі,
Убачыш, што сэрцу было самым дарагім.

Вось і знайшоў ты свой прытулак,
Забыў пра горыч тых параз,
Прымусіўшых шукаць ратунак
У гэты дзіўны, незвычайны час…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Быць аптымістам па жыцці складана - Лявон Паляшук