Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне не страшна зараз быць вар’ятам

Мне не страшна зараз быць вар’ятам.
Было б горш, калі б я ім не быў.
І ў цемры жыў сваім жыццём не вартым.
Не глядзеў б наверх і шчыра не любіў.
Мне не страшна зараз быць вар’ятам
І жыць так, як мару толькі я.
Не глядзець на свет як звольнены з-за кратаў,
Не маўчаць усюль, як тое немаўля.
Мне не страшна зараз быць вар’ятам:
Не хачу свой лёс так марна пражываць,
Каб не зведаць кпінаў злых і стратаў
І усё, што ёсць, другому не аддаць.
Мне не страшна зараз быць вар’ятам,
Бо вар’ят – не той, хто звар’яцеў.
Гэта той, хто йшоў далей упарта.
Гэта той, хто жыў і жыць хацеў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Мне не страшна зараз быць вар’ятам - Артур Камароўскі