Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ХТО? ХЛУС?

– А хто там ідзе?
– Дзе?
– Ды вунь там з-за хат.
– Ат…
– А што ўмее рабіць?
– Піць.
– А што ўмее казаць?
– Аць…
– Мо яму заняло?
– Зло.
– Ці язык вінават?
– Мат.
– І душаць маўчыш?
– Мыш.
– Па шапцы даюць.
– Б’юць.
– Бо за словы ў астрог!
– Ох!
– І не выбрацца тут.
– З пут.
– А жыць так увесь век.
– Здзек.
– З-пад ілба ў свет глядзець.
– Ледзь.
– І пражыць не спазнаць.
– Знаць.
– Аніякіх даброт.
– От.
– І не зведаць свой род.
– Код.
– І памерці – не жыць.
– Быць.
– Ці не стыд, ці не срам?
– Хам.
– Хто ж ты такі, браток?
– Можа ты беларус?

Yury, 1991

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ХТО? ХЛУС? - Аўтар невядомы