Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Брат прыехаў

Гляджу, як слуп на манітор,
Чытаю слушныя заўвагі.
Даю і сам іх, калі што
даволі вартае увагі.

А за акном зіма і снег.
І не такі ўжо сумны горад.
Чаго ў кватэры так сядзець?
Цікавей больш ля манітора.

У ім увесь амаль што свет.
Пакой астатні надта цёмны.
Але ж ізноў бялее снег…
На ім няма слядоў і словаў.

Ідуць у розныя канцы,
і з тых канцоў сюды ж прыходзяць
суседзі, госьці іх, маі…
Ну дастаткова, далеч.
Хопіць.)))

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Брат прыехаў - Франак Нырка