Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Мы розныя

Забрала думкі восені турма,
І шэпча пад нагамі лісце позняе,
Што мы з табой сустрэліся дарма –
Мы розныя.
Мы розныя.
Мы розныя.

Навошта марнавалі гэты час
На гутаркі на тэмы несур’ёзныя?
Ужо нічога не яднае нас –
Мы розныя.
Мы розныя.
Мы розныя.

Ты, мусібыць, смяялася з мяне,
А я ў бяссонні траціў ночы цёмныя,
Адно толькі было ў галаве:
Мы розныя.
Мы розныя.
Мы розныя.

І калі позірк твой, які чаруе,
Злаўлю ў натоўпе вечарам марозным,
Скажу адно, ты гэта мне даруй:
Мы розныя.
Мы розныя.
Мы розныя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы розныя - Дзяніс Шпіронак