Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пацалунак ветра

Мае вусны цалуе вецер.
Хоць я ведаю-
Гэта падман,
Пацалуе и далей палеціць
Веснавы прыгажун – дон жуан,

Але ж хочацца быць каралеўнай
На імгненне адно-на вясну,
Салаўінаю мовай напеўнай
Хай чаруе мяне ён адну!

Белы вэлюм, пялёскаў карункі
Мне падорыць квітнеючы сад.
Ах, мой вецер, твае пацалункі,
Бы цягнік у сыры лістапад!

А так хочацца быць самай – самай,
Той адзінаю, толькі тваёй,
І не думаць пра горыч падману
Нестрымана – шчаслівай вясной!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пацалунак ветра - Ірына Касянкова