Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Млечны шлях

Як хочацца тануць у тваіх вачах –
Бяздонным моры светлага блакіту!
Кранацца рук, хавацца ў валасах,
Пакуль тваёй усмешкай не забіты.
То вейкамі далоні казытаць,
То вуснамі схіляць маўкліва шыю.
Быць думкамі з табою і лятаць
Туды, дзе неба нам прасціны шые.
Мне трэба пастаянна быць з табой.
Расстання дзень – і я ўжо ня ўзнёслы.
Ўдыхаць твой водар, адчуваць прыбой
Сардэчных хваль тваіх. І ўзмахам вёслаў
Убіраць цябе ў абдымкаў цесны круг,
Зліваючыся разам і навечна.
Табою жыць, табою быць і рук
Ня размыкать – ісці па шляху Млечным!
30.09.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Млечны шлях - Сяргей Махнач