Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шлях

Навобмацак іду,
ўзіраючыся ў цемру.
Бесперапынны шлях
у вечнасць даўжынёй.
Агонь жыцця задуць
імкнуцца ўсё хімеры,
ўсяліць у сэрца страх
ды падкупіць хлуснёй.

Насустрач крумкачы
і бездараж навокал.
А за спіной цягну
памылак цяжкі груз.
Загінуць уначы
не лепшая марока.
І ўжо не адцягнуць
душы панылы блюз.

Нажаль, не абысці
ўсе перашкоды разам.
Але, я раптам зноў
надзеяй занямог.
Не здолею ісці,
паўзці гатовы часам,
ірвучы пальцы ў кроў
аб камяні дарог.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шлях - Аляксандр Науменка