Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Самотны блюз лунае ў парку

Самотны блюз лунае ў парку,
Навокал вуліца віруе,
Самотны блюз ніхто не чуе,
Як быццам недзе у фальварку,
А не ў цэнтральным нашым парку
Самотны блюз кагось чаруе,
І угаворвае пакрыху,
Так моліць, прамаўляе ціха,
І пераконвае, што ліха
Няўхільна неяк прамакуктна
Няпэўна, дзіка, каламутна
Становішча задавальняе
Напэўна мала часу мае,
Бо ўсё міне, сплыве туга,
А час – заўсёды папугай,
Таму не можа без паўтору,
Паўторы – гэта люты вораг,
Але другая гама фарбаў
На змену чорнай паслядоўна
ідзе – і гэта ўсім вядома,
Дабро заўжды перамагае,
То праўда, не адна з ілюзій,
Яна ва ўсім, і ў гэтым блюзе,
Што паміж дрэвамі лунае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Самотны блюз лунае ў парку - Максім Фядорчанка