Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш РЫЖЫ ЛiС

У вячэрнiм парку голым
Падаў лiст асеннi долу.
i пакуль кружыўся, падаў –
Ты быа сустрэчам рада.
Рыжы лiст цераз дарогу
Учынiў, як лiс, аблогу,-
Рыжы лiс – цi рыжы вецер…
Нешта здарылася ў свеце.
Дождж на плечы дрэвам капаў,
А здавалася, што плакаў…
У вячэрнiм парку голым
Нi душы было наўкола,
Толькi – лiст i рыжы вецер…
Пачарнела ў дрэва вецце,
Вараннё крычала “Мала”,
Дзе зязюля кукавала, –
Шмат нам шчасця абяцала…
У вячэрнiм парку голым
Мне тваё гучала сола.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш РЫЖЫ ЛiС - Міхась Курыла