Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш УДАВА

Няўмольна прыспешвае час адзiнота.
Намыла бялiзны – завесiла шнур…
Субота, здавалася б, – толькi субота,
Калi б нi самоты калючы кiпцюр.
Жанчыне ахвота пяшчоты i кветак,
i сняцца ёй сны пра рамонкавы луг…
Аднак, толькi раз – за цэлае лета –
Была на прыродзе, дзе сум, як пастух.
Што мiлым было шчэ нядаўна – нямiла,
Пагляд пацямнеў, пацяжэў Яе крок…
Зноў цэлую ванну бялiзны намыла,
Нiбыта нябёсам – жаночы папрок.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш УДАВА - Міхась Курыла