Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш САЛАВЕЙ

Толькi сонца прагляне –
Ладзiць баль салавей,
Ухваляе ён ранне
Шчырай песняй сваей.

З цэлым светам у згодзе,
Ладзiць баль вольны птах.
i за гэта ў прыродзе
Салаўя любяць так!..

Мы яму давяраем
Нашых дум грэшных рух,
Мы душой – замiраем,
Як спявае дзе зух.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш САЛАВЕЙ - Міхась Курыла