Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Маржы

Маржы

Любяць пакупацца ўзімку
члены “Белага мядзведзя” –
у палонцы (ванна ім тут!)
плюхаюцца, нібы дзеці.

Морж на возеры ў нядзелю,
ходзіць басанож па лёдзе.
Тут дае здароўе целу
“ванна” – плаванне ў палонцы.

Морж разагравае мышцы,
абцірае цела снегам –
прэч бягуць хваробы-мышы:
гоняць іх маржы са смехам.

У палонцы той не ёкаць
сэрцу: звыкла ўжо табе там.
Ва ўсім целе – свежасць, лёгкасць
і ніякіх дыябетаў!

Любяць пакупацца ўзімку
члены “Белага мядзведзя”.
У палонку – на хвілінку.
Свежасці – гадзін на 200!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маржы - Алесь Мацулевіч