Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Імгненні

Фікуса доўгі ствол.
Стол.
Лямпа чакае сустрэчы
З вечарам.
“VEF Sigma”ДВ
Высвечвае.
Тры штучныя кветкі ў вазе.
Ім сумна.
І ў радыёджазе
Музыка іх не кранае –
Яна праплывае
Міма
Праз шторы дзве,
Дзе –
Блакіт і снег,
Гараж і склеп,
Застыла ўсё
У летуценні
I асляпленні
Марознага маўчання.
Чагось чаканне…
У музыцы – паўза…
Гадзіннік адразу:
Цік-так… цік-так…
Штампуе звыкла фразы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Імгненні - Янусь Малец