Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Смерць я двойчы патурбаваў

Зносіць снежныя рэшткі прочкі
легкаважны празрысты дождж…

У раку ўвайшоў я двойчы,
двойчы выкруціўся, анягож.
Шанцавала!
Загоіў стыгматы,
праразаю хвалі ізноў,
непрадбачаныя выдаткі
не хвалюць дарэмна кроў.
Бо жыццё!
Не хамут на шыю,
не медалі яскравай бляск.

Слабы духам – на старт адсеян,
моцны – цвёрда трымае шлях…

Красавік, ці то плюс, ці мінус,
Спіць на лёдзе гусей касяк,
у палонцы згінае спіну
вузкарогі месяц-вядзьмак,
а рака выбягае да мора,
плотка вусце яе зашмат
акупуе сабой апрыёры,
сыдзе лёд – наперад, віват!
Нераст, ну, і ўсё такое,
што жывучаму па плячу…

Смерць я двойчы ўжо непакоіў,
болей гэтага не хачу!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Смерць я двойчы патурбаваў - Ігар Белкін