Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нарадзіўся я двойчы на свеце

Першы раз – пад пранізлівы плач,
Нарадзіўся звычайна, як дзеці,
Пра другі раскажу апасля.
Заглынуў мокрым ротам паветра
І, зірнуўшы варожа на свет,
Я заплакаў, а з космаса нетраў
Даляцела, што будзе паэт.
У знямозе ляжала жанчына –
Чырванела крывёй прасціна,
Ён сказалі: “Вы маеце сына”, –
Гэта сын не зусім яшчэ я.
Нарадзіўся я двойчы на свеце:
Першы раз – пад пранізлівы плач
Нарадзіўся звычайна, як дзеці,
Другі раз – нарадзіўся пасля.
Другі раз – нарадзіўся дарослым,
Захлынуўся сваім пачуццём,
Боль працяў навылёт, як марозам,
І адтуль пачалося жыццё.
І стаяла насупраць жанчына,
Усміхалася шчыра душа –
Зноў я плакаў дарослы мужчына:
Нараджала паэта яна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Нарадзіўся я двойчы на свеце - Анатоль Кудласевіч