Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Вечар школьных сяброў

Параскідала нас па белым свеце,
Калі ж мы зноў вяртаемся сюды,
Усё тыя ж мы гарэзлівыя дзеці,
І кожны з нас адчайна малады.
Усё тут неад’емна, як дыханне:
І незабыўны першы наш урок,
І першы вальс, і першае каханне,
І ў сталае жыццё наш першы крок.
І будуць сцежкі, родныя да болю,
У нашы сны прыходзіць праз гады –
Не здраджвайце бацькам і роднай школе,
Хоць зрэдку, а вяртайцеся сюды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вечар школьных сяброў - Мікола Пацяюк