Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асенні вечар

На лістоце – кроплі,
на траве – расінкі,
падаюць з нябёсаў
дробныя дажджынкі.

То ж асенні вечар –
надыходзіць рана,
месячык схаваўся,
у нябёсах хмарна.

Паглядзі ў акенца,
месяц сінявокі!
Прагані з нябёсаў
шэрыя аблокі!

Мільгацяць хай зоры
ды на цёмным небе
будуць хай узоры:
у вырай птушкам трэба.

Выйду паглядзець я
белы шлях птушыны,
зорак мільгаценне,
месячык мой сіні…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Асенні вечар - Ганна Дубовік