Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У небе стынь

У небе стынь, у аблогах імшары,
Сцяўся звонку задумлівы шлях.
Рассыпае зіма свае чары
Па зямлі ў яе на вачах.

Шпарка крочыць па соннай дарозе,
Завірух шматгалоссе нясе.
Разам з ей у распісаным возе
Дзед сівы маразамі трасе.

Пэндзлем водзіць па шыбах узоры,
Не шкадуючы фарбаў сваіх,
Ліхтаром свеціць месяцазорным
Па начах аж да самай зары. З

Карагод бесклапотных сняжынак
Невясомы паклон аддае,
Пакарыўшы зямныя вяршыні
І спусціўшыся ў рукі мае.

І не трэба ніякай парады,
Бо зіма-усяго толькі госць.
А гасцям жа заўседы мы рады.
Сустракайце, пакінуўшы злосць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У небе стынь - Валянціна Владава