Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзіцячая калядка

Запеў 1

Карагод сняжынак сустракае свята.
Елка-прыгажуня прыбрана багата.
А на верхавіне прыгажуні колкай
зіхаціць ліхтарык віфлеемскай зоркай.

Прыпеў

Сонца спіць. Звініць мароз.
На зямлю сышоў Хрыстос.
Месяц ветлы выплывае –
Сына з Маці праслаўляе.
Новы год прывёз дарункі
дзецям: цацкі і ласункі.
Сонца спіць. Звініць мароз.
На зямлю сышоў Хрыстос.

Запеў 2

Мудрацы за зоркай шлях свой пракладаюць.
Пастухі ў пячоры немаўля вітаюць.
Хор святы анёльскі над зямлёй разліўся:
“Слава ў вышніх Богу! Хрыстос Нарадзіўся!”

Прыпеў

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзіцячая калядка - Алег Нагорны