Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Сярэднявечча

Сярэднявечча… Поўнач Англіі… Дарога…
Ускрай абочыны ледзь цягнецца жабрак…
Выходзіць з лесу Робін Гуд… І мех у ногі
Шпурнуўшы беднаму вандроўцу, кажа так:

-Я – Робін Гуд – той, хто багацце адымае
Ў людзей багатых і бяднейшым аддае –
Тым, хто дабра амаль ніякага не мае…
Вазьмі мяшэчак – у ім золата – твае.

Жабрак – у шоку: “Ну няўжо пашанцавала?!
Цяпер я казачна багаты! Дзякуй, Бог!”
Ды Робін Гуд махнуў мячом – і цела ўпала…
І ў жабрака забраў ён золата мяшок.

-Я – Робін Гуд – той, хто багацце адымае
Ў людзей багатых і бяднейшым аддае –
Тым, хто дабра амаль ніякага не мае…
Ты стаў багатым? Ўжо багацце – не твае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сярэднявечча - Таццяна Дзям'янава