Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дапамажы

“Дапамажы, – прасіў жабрак, –
Дапамажы, народ!”
Народ маўчаў:
Без жабрака ён церпіць ад клапот.

З нябёс глядзяць на нас яны
І кажуць:”Гэта страшна,
Калі не чуюць “дапамажы”,
Калі жыццё не важна!”

І слёзна моляцца, а мы…
Нас не турбуе свет:
На кожнае “дапамажы” –
Адказам будзе “не”!

Як той жабрак:”Дапамажы!” –
Папросіш у людзей,
А хтосьці скажа:”Біў і ты,
Хай б’юць цябе мацней!”

У наш час дапамагаць
Зусім не норма свету
Каб чалавекам адчуваць,
Паможаш, сябра, чалавеку!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дапамажы - Кацярына Парыжаская