Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая Айчына, мой народ!

Мая Айчына, мой народ
Задушаны здаецца катам.
І адчуваць сябе як скот
Згаджаецца, і рады кратам.

Паўночны гонар, нораў свой
Затойвае ў сваім чыстым сэрцы
Ды корміць катаў чыстаю крывёй,
І адчыняе сам ў свае хаты дзверцы.

За што?! Навошта ты такі зрабіўся?
Чаму сароміцца пачаў,
Таго, з чаго твой род з’явіўся?
Чаму крыніцу чыстую каменьмі закідаў,
І водам іншаземца пакланіўся!?

Але падымецца, асвеціць Сонца розум Белым светам!
Зачыняцца прасторы забыцця.
Прыхілішся, заплачаш, і зямля запахне летам,
Папросіш дараванне,
Як матчына любімае дзіця!

14.08.2011 2:28

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Мая Айчына, мой народ! - Паўлік Яравіт