Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Самотны вецер

Самотны вецер абдзiрае,
Нiхто яму не замiнае.
Шкада мне толькi пачуцьця,
Што страчана скрозь сьвет быцьця.

Праз прызму доўгiх, шэрых тыдняў
Мы бачым навакольны сьвет:
Засмучанасьць яго iмгненьняў,
Й аднастайнасьць усiх прыкмет.

Рамантыка – яна забыта.
I ветру чарадзейны сьпеў.
Мелодыя дажджу – атрута.
Няўжо я зараз звар’яцеў?

Скрозь гэту цемру падымуся,
Прамень каханьня зьберагу.
Заплюшчу вочы, дакрануся,
Да валасоў тваiх, мой сьвет…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Самотны вецер - Мікіта Прыходзька