Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Прыкметы

Прыдумаў я свае прыкметы:
Няўдалым будзе новы дзень,
Калі на воблік,
мілы, сьветлы,
Уранку набягае цень.
Другая ж –
будзе дзень
шчасьлівым.
Бо ў вуснах жарты ўжо гучаць,
Бо зноў іскрынкі дурасьліва
Мігцяць у сонечных вачах.
Люблю прыкмету толькі тую,
Найлепшую з усіх прыкмет –
Калі каханая цалуе
Сваёй усьмешкай белы сьвет.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыкметы - Сяргей Законнікаў