Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тры дні кахання

Сэрцамі выпытвалі любоў.
Небным шляхам па дарозе зорачнай
Адляталі ў вечнасць, нібыта дамоў.
Другі дзень – штодзённасцю замучаны
Глянулі сцяжэласцю павек –
І пачулі музыку разлучыны,
Баццам з першага балесны здзек.
Штосьці пахіснулася трывалае,
І з душы скацілася далоў,
Родная, каханая, трымай мяне,
Покуль трэцці дзень не надыйшоў.
Ён абрушыцца навалай навальнічнаю,
Ён маланкаю забліскае ў вачах,
Шугане ён так, што і не сніцца нам –
Будзе смешным сённяшні адчай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тры дні кахання - Анатоль Кудласевіч